У Рэчыцы 14 красавіка знайшлі мёртвым 55-гадовага мясцовага жыхара — мужчына зваліўся з 9-га паверха дома, у якім жыў.
Як паведамілі БелаПАН у Следчым камітэце, Рэчыцкі райаддзел СК праводзіць праверку па факце гібелі чалавека. Адна з версій — суіцыд: у кватэры загінулага знойдзеная перадсмяротная запіска.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчына быў часткова паралізаваны пасля перанесенага інсульту.
0
0
0
0
0
0