Юніёрская зборная Беларусі (U18) па хакеі выйграла ў Германіі з лікам 5:3 (2:1, 1:2, 2:0) у заключным матчы чэмпіянату свету ў групе А дывізіёна 1 і ў наступным сезоне згуляе ў класе наймацнейшых.

Каманда Юрыя Файкова ўжо ў першым перыядзе змагла забяспечыць сабе камфортную перавагу ў дзве шайбы. Беларусаў ледзьве не падвялі неапраўданыя выдалення падчас сустрэчы, але гаспадары змаглі выстаяць і занялі першае месца ў групе А, якое дазволіла ім на наступны год згуляць у элітным дывізіёне юніёрскага хакея.

У заключны дзень чэмпіянату свету ў групе А дывізіёна 1 у «Чыжоўка-Арэне» адбыліся яшчэ два матчы. Францыя аказалася мацнейшай Нарвегіі (5:4), Аўстрыя саступіла Казахстану (2: 5) і ў наступным годзе выступіць у групе В.

Выніковая табліца: 1. Беларусь - 12 ачкоў (5 матчаў); 2. Германія - 11 (5); 3. Казахстан - 9 (5); 4. Францыя - 6 (5); 5. Нарвегія - 4 (5); 6. Аўстрыя - 3 (5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?