Былы дырэктар ААТ «Магілёўсаюздрук» Аляксандр Чачора, які абвінавачваецца ў карупцыі, звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай пра памілаванне.

Хадайніцтва аб памілаванні накіраванае ў Генеральную пракуратуру, вынікаў разгляду пакуль няма, паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Алена Шумейка.

Нагадаем, у лістападзе 2015 года следчыя органы завяршылі расследаванне справы былога дырэктара ААТ «Магілёўсаюздрук», абвінавачанага ў шэрагу карупцыйных злачынстваў і незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі. Следчыя высветлілі, што ён неаднаразова незаконна забіраў з касы таварыства грашовыя сродкі, якія паступалі ў якасці выручкі ад рэалізацыі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, незаконна атрымаўшы такім чынам з лютага 2014 года па сакавік 2015 года больш за 285 млн. рублёў. Акрамя таго, як сцвярджаюць у Следчым камітэце, абвінавачваны атрымаў ад дырэктара прыватнага прадпрыемства за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, хабар у выглядзе стрэльбы маркі «Берэта».

Падчас папярэдняга расследавання быў накладзены арышт на маёмасць і грашовыя сродкі абвінавачанага больш чым на 22 млрд. рублёў. Абвінавачаны таксама кампенсаваў шкоду на агульную суму больш за 290 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?