Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін удзельнічае ў акцыі «Несмяротны полк» у Маскве. Ён удзельнічае ў гэтай акцыі ўжо другі раз. Як і летась, ён нясе ў руках фатаграфію свайго бацькі.

Акцыя «Несмяротны полк» адбываецца 9 мая па ўсёй Расіі. На пачатку акцыі ў цэнтры Масквы сабраліся каля 400 тысяч удзельнікаў, паведамілі у прэс-цэнтры МУС Расіі.

Падчас шэсця людзі нясуць фатаграфіі сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў вайне.

У 2015 годзе напярэдадні Дня Перамогі ў часопісе «Рускі піянер» Пуцін паведаміў, што яго бацька праходзіў тэрміновую службу ў Севастопалі, у атрадзе падводных лодак, быў матросам. Калі пачалася вайна, бацька Пуціна працаваў на ваенным прадпрыемстве, дзе была так званая бронь, якая вызваляла ад прызыву. Але бацька напісаў заяву, што хоча на фронт.

Яго накіравалі ў дыверсійны атрад НКВД, і падчас адной з вылазак ён атрымаў раненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?