19 траўня выйшаў кліп, зняты на фоне падлогі актавай залы гомельскага Дома культуры, паведамляюць на афіцыйным сайце гомельскага музыкі #endeni.

Агулам падчас здымак акцёры правялі лежачы больш за 15 гадзін запар. Уся сюжэтная лінія кліпа беларускага выканаўцы разгортваецца на падлозе актавай залы.

Як прызналіся прадстаўнікі ДК, «ніхто не чакаў, што падлога актавай залы стане такой папулярнай».

Відэа зроблена ў стылі стоп моўшэн, калі фіксуецца рух цела, па камандзе рэжысёра іх фатаграфуюць. У выніку за час здымак было зроблена больш за 2000 фатаграфій. Задачай каманды было скласці ўсе 2000 фота ў адзіны відэа файл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0