Адначасова выпусціць новыя падручнікі па ўсіх прадметах немагчыма, адзначыла на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Святлана Уклейка.

«Створаны падручнік-навігатар па хіміі для 10-га класа. Да 1 верасня ўжо будзе гатовы падручнік-навігатар па фізіцы для трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі», — сказала Святлана Уклейка.

Начальнік упраўлення нагадала, што падручнік-навігатар па арганічнай хіміі для 10-га класа выкладзены ў адкрытым доступе на партале adu.by. Пасля таго як гэта было зроблена, у некаторых установах адукацыі і настаўнікі, і вучні зусім адмовіліся ад папяровай версіі падручніка.

«У наступным навучальным годзе таксама плануем распрацаваць падручнік-навігатар па хіміі для 11-га класа і падручнік па прадмеце «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» для 5-га класа», — адзначыла Святлана Уклейка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?