Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта правялі даследаванні і высветлілі, што пастаяннае ўжыванне аўсянай кашы можа зберагчы чалавека ад раку, гаворыцца на сайце The Telegraph.

vokrugsveta.ru

Даследчыкі прааналізавалі 12 буйных эксперыментаў, у якіх узялі ўдзел 800 тысяч чалавек. Яны высветлілі, што ў людзей, якія кожны дзень з'ядалі 70 г цэльнага збожжа, рызыка памерці ад любых захворванняў зніжалася на 22%, а ў выніку рака — на 20%.

І гэта яшчэ не ўсё, у людзей на 20% зніжалася рызыка смерці ў выніку сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Амерыканскія навукоўцы раяць усім пачынаць дзень з талеркі аўсянай кашы — 70-100 г цэльнага збожжа. Стравы з аўсянкі — гэта яшчэ і павольныя вугляводы, якія даюць арганізму сілы на ўвесь дзень.

І наогул, аўсянку не любіць нельга, можна проста не ўмець яе гатаваць! Вельмі смачная каша будзе з чарніцамі, шакаладам, мёдам і нават сырам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0