Белгідрамет абвясціў пра аранжавы ўзровень небяспекі на чацвер і пятніцу.

Сёння 16 чэрвеня да 19.00 на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы, град, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Навальніцы захаваюцца да 23 гадзін.

У Мінску чакаецца навальніца, пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Удзень 17 чэрвеня на большай частцы краіны чакаецца ўзмацненне паўднёвага ветру парывамі да 15—20 м/с.

У паўднёва-заходніх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра павысіцца да +30 — +33.

У Мінску ў пятніцу днём чакаецца ўзмацненне паўднёвага ветру парывамі да 15—18 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0