На таргах на БВФБ у Мінску 17 чэрвеня даляр ЗША знізіўся на 61 рубель да 19 967 беларускіх.

Еўра знізіўся на 104 рублі да 22 465 беларускіх.

Расійскі рубель вырас на 1,07 да 305,17.

***

На таргах 9 чэрвеня даляр апускаўся да 19 680 беларускіх, затым пачаўся рост. Планку ў 20 000 беларускіх рублёў амерыканская валюта вярнула 14 чэрвеня, тады курс узняўся да 20 007 беларускіх. На таргах 15 чэрвеня даляр вырас да 20 047, на наступны дзень апусціўся да 20 028 беларускіх.

***

На 1 студзеня 2016 года курс даляра складаў 18 569 беларускіх рублёў. Максімальнае значэнне даляра было зафіксаванае на таргах 10 лютага — 22 069 беларускіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0