Росту цэнаў у сувязі з дэнамінацыяй не будзе. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Гомелі, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву фабрыкі «Спартак».

«Росту цэн у сувязі з дэнамінацыяй не будзе. Гэта я вам гарантую, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Мы за гэта адарвем галовы, калі хтосьці паспрабуе скарыстацца гэтым тэхнічным працэсам (гэта чыста тэхнічнае мерапрыемства)».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў пэўнай ступені правядзенне дэнамінацыі мае і палітычнае адценне, асабліва з улікам правядзення Усебеларускага народнага сходу і парламенцкай выбарчай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?