Пітон па мянушцы Стымі падчас лінькі засеў ва ўласнай старой скуры. Відэа c «ураборасам» з'явілася на фэйсбук-старонцы Цэнтра рэптылій Аліс-Спрынгс у Аўстраліі.

Па дзіўнай выпадковасці змяя забралася ў сваю ж скуру, пры гэтым яе хвост бездакорна супаў з ротам. Беднаму Стымі нічога не заставалася, акрамя як поўзаць па крузе, здзіўляючы наведвальнікаў.

«На самой справе ён быў падобны на рулявое кола, — напісалі ў фэйсбуку прадстаўнікі цэнтра. — Мы даўно займаемся змеямі, але нічога падобнага раней не бачылі».

Пітон поўзаў па крузе на працягу трох гадзін. У выніку ён усё ж выбраўся вонкі, прарабіўшы невялікую адтуліну ў баку старой скуры. «Кола» пры гэтым засталося амаль цэлым і нават захавала сваю форму. «Стымі выглядае шыкоўна, толькі крыху агаломшаны сваім марафонам», — напісалі пазней супрацоўнікі цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?