Сярэдні заробак у Беларусі за май склаў 7 млн. 182,9 тыс. рублёў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Белстат.

З улікам сярэдняўзважанага курсу даляра за май (19 451,03) гэта складае 369,28 даляра «бруднымі».

У параўнанні з красавіком заробак вырас амаль на 97 тыс.

Цікава іншая лічба.

4-ы Усебеларускі народны сход прайшоў у пачатку снежня 2010 г. Тады сярэдні заробак (за кастрычнік) складаў 442,5 даляра ў эквіваленце (1 млн 328 тыс. 196 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0