Народная партыя Іспаніі перамагла на датэрміновых выбараў у краіне. За яе прагаласавала 32,9% выбарцаў, і яна здабыла 137 з 350 месцаў у парламенце.

На другім месцы апынуліся сацыялісты з 22,7% падтрымкі i 85 мандатамі. 

Толькі трэцяе месца заняла кааліцыя левых сілаў пад назвай Unidos Podemos («Разам можам»). За яе прагаласавалі 21,1% выбарцаў. Гэта дае 71 мандат у Картэсах.

Чацвёртае месца заняла ліберальная, правацэнтрысцкая партыя Ciudadanos («Грамадзяне») — 12,9% галасоў i 32 месцы.

Такім чынам. ніводнай партыі не ўдалося сабраць абсалютнай большасці месцаў. Для стварэння ўрада прыйдзецца ствараць шырокую кааліцыю з удзелам рэгіянальных партый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?