Як гаворыцца ў адмысловым паведамленні, рашэнне аб сыходзе з рынку Беларусі і Украіны было прынята ў рамках змены бізнэс-мадэлі.

esmikko.ru

esmikko.ru

Дыстрыбуцыйная кампанія Tikkurila, якая была створана ў Беларусі ў 2008 годзе для прасоўвання на мясцовым рынку фінскіх лакафарбавых вырабаў, на мінулым тыдні перайшла ва ўласнасць эстонскай фірмы FarbaHouse. Таксама гэтая кампанія ў рамках здзелкі стала ўласнікам і вытворчага актыву Tikkurila ва Украіне — былой фабрыкі «Фарба Каларыт» у Кіеўскай вобласці.

FarbaHouse стварылі былыя кіраўнікі ўкраінскага падраздзялення Tikkurila Мауна Нурма і Ігар Жэнеўскі. Гэтая кампанія працягне гандаль фінскай прадукцыяй на рынках Беларусі і Украіны.

Як адзначаецца, сукупны абарот двух прадпрыемстваў у Беларусі і Украіне ў 2015 годзе склаў 12 млн еўра, а колькасць супрацоўнікаў — 90 чалавек. За іх новыя ўладальнікі выплацяць Tikkurila 6,8 мільёнаў еўра — частку грашыма, частку — у выглядзе пагашэння сямігадовай працэнтнай пазыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?