Тэлевядучая Ганна Бонд у праграме «Час футбола», што выйшла ў эфір пасля матча Францыя — Ісландыя, спытала каментатара Уладзіміра Навіцкага, калі той пачне каментаваць матчы па-беларуску. Падчас гульні сп. Навіцкі рэгулярна ўжываў беларускія словы.

Навіцкі паспрабаваў ухіліцца ад адказу, Бонд спрабавала дабіцца адказу.

«Навошта вам па-беларуску?» — парыравалі Навіцкі і Хадасевіч.

«Каб гэта ўкаранялася ў нас, у кожную клетачку, і каб мы ўсе пачалі размаўляць», — рэзюмавала Ганна Бонд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0