Нарвежскі ўрад распрацаваў план, каб скараціць неэфектыўныя выдаткі і выкарыстаць сэканомленыя грошы разам з мільярдамі даляраў новых уліванняў на найноўшыя ўзбраенні і тэхніку.
Навержскія эксперты лічаць, што самыя вялікія інвестыцыі ў нацыянальныя ўзброеныя сілы з часоў халоднай вайны рэзка павысяць мабільнасць, баяздольнасць і агнявую моц нарвежскай арміі, авіяцыі і флота.
У працэсе, напрыклад, будуць закрытыя 11 старых вайсковых базаў па ўсёй тэрыторыі краіны. Будзе скарочаная колькасць адміністратыўнага апарату, а павялічацца баявыя часткі. Агулам лічыцца, што эканомія дасць дадатковых $4,8 мільярда ў год, піша defensenews.com
Ваенная дактрына Нарвегіі - стрымаць першы ўдар праціўніка на той час, пакуль не прыбудзе дапамога з боку саюзнікаў па НАТА.
Нарвежскія жаўнеры на вучэннях «Удар шаблі — 2016» у Латвіі.
Прычыны занепакоенасці Нарвегія не хавае.
«У нас усё больш непрадказальны сусед на Усходзе, які ўзмацняе свае ваенныя магчымасці і паказвае жаданне выкарыстоўваць вайсковую сілу як палітычны інструмент», — заявіла прэм'ер краіны Эрна Солберг.
За бліжэйшыя 20 год Нарвегія дадасць да ваеннага бюджэту амаль $20 мільярдаў.
У 2016 годзе абаронны бюджэт Нарвегіі вырас на 9,8% да $6 мільярдаў. Гадавы бюджэт беларускага войска - каля $0,7 мільярда.