marca.es

marca.es

Пра гэта паведамляе Marca.

Адзначаецца, што прысуд не азначае турэмнага зняволення, бо тэрмін менш за два гады.

Па дадзеных Reuters, футбаліст будзе аштрафаваны на 2 мільёны еўра, яго бацька — на мільён.

Месі і яго бацьку падазравалі ў падатковым махлярстве па трох эпізодах у 2007, 2008 і 2009 гадах, звязаным са сродкамі ад рэкламных кантрактаў.

У 2013 годзе Месі і яго бацьку прад'явілі абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму 4,1 мільёна еўра. Пасля гэтага яны праз уругвайскіх юрыстаў стварылі афшорную панамскую кампанію, з дапамогай якой працягвалі хаваць інфармацыю аб даходах футбаліста ад продажу іміджавых правоў.

Пракуратура ў кастрычніку мінулага года адмовілася ад абвінавачванняў у дачыненні да Месі, паклаўшы ўсю адказнасць на яго бацьку, які выступаў у якасці агента сына на працягу ўсёй яго прафесійнай кар'еры, а таксама прадстаўляў бізнес-інтарэсы футбаліста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0