Кампанія velcom працягвае традыцыю мінулых гадоў і зноў прапаноўваюць усім ахвотым заняць месца за «Свабодным раялем»! Акунуцца ў свет класічнай музыкі, прадэманстраваць сваё музычнае мастацтва мінакам, а таксама сыграць фрагменты з любімых твораў змогуць усе — дарослыя і дзеці, прафесійныя музыкі і пачаткоўцы, тыя, хто ўпэўнена валодае інструментам, і тыя, хто толькі спрабуе развучваць самыя простыя мелодыі.

«Свабодны раяль» будзе даступны на пл. Свабоды паміж канцэртнай залай і ратушай 16 ліпеня 2016 года з 12:30 да 14:30.

У мінулым годзе магчымасцю сыграць на «Свабодным раялі» скарысталіся 70 таленавітых мінчан усіх узростаў: 40 дзяцей і 30 дарослых. У іх выкананні гучалі творы А. Барадзіна, В. А. Моцарта, С. Рахманінава, Ф. Шапэна, Ф. Ліста, Ф. Мендэльсона. Сярод твораў класічных кампазітараў знайшлося месца і для сучаснай музыкі: ад «Белавежскай пушчы» да рэпертуару Армін ван Бюрэна і гурту «Бумбокс».

Вось як гэта было:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0