«У Беларусі з глыбокім болем успрынялі паведамленне пра тэракт у Ніцы ўначы 14 ліпеня», — гаворыцца ў заяве беларускага МЗС.

«У выніку гэтага жахлівага злачынства загінулі каля 80 чалавек, больш за сотню параненых, сярод іх шмат дзяцей. Асабліва цынічны характар таму, што адбылося, надае тое, што бесчалавечны акт тэрарызму здарыўся ў дзень святкавання французскім народам свайго нацыянальнага свята, — падкрэслівае МЗС. — Беларускі бок рашуча асуджае ўсе праявы тэрарызму і лічыць, што акты насілля ў дачыненні да цывільнага насельніцтва, якія пачасціліся ў апошні час, не могуць мець апраўдання і не павінны заставацца без жорсткай кансалідаванай рэакцыі сусветнай супольнасці».

Беларускі бок выказвае спачуванні сем'ям і блізкім загінулых, а таксама жадае найхутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?