У ходзе галасавання дэлегатаў з'езда яго кандыдатура атрымала, як і чакалася, найбольшая колькасць галасоў.

«Гэта неверагодна, нерэальна, я так ганаруся сваім бацькам», - заявіла дачка Трамп Іванка, якая таксама прымае ўдзел у перадвыбарным з'ездзе рэспубліканцаў.

З'езд Рэспубліканскай партыі пачаўся ў панядзелак у Кліўлендзе і будзе доўжыцца чатыры дні.

Ад Дэмакратычнай партыі намінацыю атрымае, мяркуецца, Хілары Клінтан — былы дзяржсакратар і экс-першая лэдзі.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць 8 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0