Працяглыя моцныя ліўні сталі прычынай таго, што абвалілася частка Вялікай Кітайскай сцяны. Пра гэта інфармуе Beijingguanggao.

Адзначаецца, што пацярпела каля 30 м сцяны. Пашкоджанні атрымаў ўчастак сцяны на адлегласці 50 км ад сталіцы Кітая.

Для ацэнкі пашкоджання на месца прыбылі геолагі і археолагі. Яны дадуць рэкамендацыі, якія работы будуць патрэбныя для аднаўлення сцяны. Таксама спецыялісты ацэняць, ці ёсць небяспека новых апоўзняў.

Вялікая Кітайская — помнік архітэктуры пачатку III ст. да н.э. Яна цягнецца праз горы, рэкі, цясніны, пустыні і даліны, паўтараючы рэльеф мясцовасці. Яе працягласць складае амаль 9000 км, вышыня вагаецца ад 6,6 м да 10 м, шырыня ў верхняй частцы дасягае 5,5 м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?