У сеціве з'явіўся трэйлер чацвёртага сезона серыяла «Шэрлак». Новыя эпізоды выйдуць на канале BBC One ў пачатку 2017 года. Галоўныя ролі выконваюць Бенедыкт Камбербэтч і Марцін Фрыман.

Падрабязнасці сюжэту пакуль не выдаюцца, але сцэнарыст Марк Гэціссуў лютым 2016 года дзяліўся некаторымі дэталямі. Паводле яго слоў, развіццё атрымае лінія адносін Холмса з яго братам Майкрафтам, а ў адным з эпізодаў могуць паказаць сцэны з іх дзяцінства.

На экранах неаднаразова паказваецца твар загінулага Джыма Марыарці.

Тэлесерыял «Шэрлак» выходзіць на BBC One з ліпеня 2010 года. Дзеянне твораў Артура Конан-Дойла перанесена ў сучасны Лондан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?