Э.Язерская і Васіль Быкаў, фота з архіва БДАМЛіМ

Э.Язерская і Васіль Быкаў, фота з архіва БДАМЛіМ

19 ліпеня ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва паступілі ўнікальныя дакументы музыказнаўцы і тэлявядучай Элеаноры Язерскай (1946—2014).

Сярод іх шматлікія фатаграфіі, перапіска, рукапісы сцэнарыяў, дзённікі і інш. Дакументы перадала сям’я Э. Язерскай, паведамляе сайт архіва.

У дакументах адлюстравана жыццё вядомай тэлевядучай, узаемадачыненні з савецкай і беларускай элітай (напрыклад, Ігарам Лучанком, Уладзімірам Мулявіным, Міхаілам Баярскім, Людмілай Зыкінай, Муслімам Магамаевым, Эдзітай П’ехай ды інш.)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0