Залевы, навальніцы і шквалісты вецер чакаюцца ў Беларусі 29 ліпеня, у сувязі з гэтым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу ў заходніх і цэнтральных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём месцамі магчымы град і моцныя залевы.

Вецер будзе няўстойлівы 3—8 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 15—21 градус вышэй за нуль, днём чакаецца 22—28 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — +29—плюс 33.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?