У судзе Цэнтральнага раёна Мінска працягваецца разгляд рэзананснай справы паводле абвінавачвання ў махлярстве Уладзіміра і Казбека Япрынцавых і Аляксандра Арабяна.

* * *

Мяркуючы па словах Казбека Япрынцава, яго тэлефон пачалі праслухоўваць яшчэ ў 2013 годзе, то бок за два гады да затрымання.

Казбек Япрынцаў.

У матэрыялах справы прадстаўленыя яго тэлефонныя размовы, а таксама перапіска, але толькі ў праграме What'sApp.

«Там перапіска толькі ў What'sApp. Гэты месенджар выкарыстоўваецца толькі для асабістых паведамленняў. Я думаю, усім гэта зразумела. Для дзелавой перапіскі ёсць больш абароненыя праграмы, — адзначыў Япрынцаў-малодшы. Ён таксама заявіў, што паролі, адзначаныя ў матэрыялах справы, не адпавядаюць тым, якія ён сам усталёўваў на свае тэлефоны. — Мне следчы сказаў, што яны могуць ўзламаць любы тэлефон, акрамя iPhone і яшчэ нейкага ізраільскага. У мяне быў iPhone».

Па яго словах, у матэрыялах справы перапіска праз What'sApp прадстаўлена выбарачна, каб падвесці ўсё да абвінавачання аб махлярстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?