Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі расследуецца крымінальная справа аб правядзенні дамоўных матчаў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

Па дадзеных следства, грамадзянін Украіны, 1985 года нараджэння, перадаваў, у тым ліку праз пасярэднікаў, грошы футбалістам каманд Першай лігі, якія павінны былі забяспечыць патрэбны вынік. У далейшым ставіліся буйныя сумы ў замежных букмекерскіх канторах на вынік дамоўнага матчу з мэтай атрымання даходу.

Найхутчэй, гаворка ідзе пра ўкраінца Яраслава Леміка, былога баскетбаліста «Гродна-93» і «Віталюр». У сябе на радзіме ён быў дыскваліфікаваны пажыццёва.

Цяпер яму прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 253 (подкуп удзельнікаў прафесійных спартовых спаборніцтваў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праведзены яго допыт у якасці абвінавачанага.

Падазраванымі па крымінальнай справе прызнаны шэраг дзейных футбалістаў каманд Першай лігі, а таксама два гульцы, якія завяршылі кар'еру, адзін з якіх займаецца трэнерскай працай у адным з клубаў, якія фігуруюць у матэрыялах справы. Іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 253 Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0