Пажылы мужчына падпаліў калонку на АЗС у Мінску, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.

Следствам устаноўлена, што 31 ліпеня ў другой палове дня падазраваны зайшоў на тэрыторыю аўтазаправачнай станцыі, размешчанай па вуліцы Ваўпшасава ў Мінску. Падышоўшы да адной з калонак, ён дастаў паліўна-раздатачны кран і, націснуўшы на ручку, зліў рэшткі паліва на асфальт, пасля чаго падпаліў яго. Далейшыя дзеянні мужчыны былі спыненыя супрацоўнікамі АЗС, якія своечасова падбеглі.

Падазраванаму 64 гады. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа, якую расследуе Партызанскі (Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта. Прызначаныя экспертныя даследаванні, дапытваюцца работнікі станцыі, а таксама іншыя відавочцы.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя следствам па ч.1 арт.14, ч.2 арт.218 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пенсіянер узяты пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0