Фота AFP.

Фота AFP.

Эрдаган таксама заклікаў «разбурыць арганізаваную Гюленам сетку» законнымі метадамі і паабяцаў аднавіць у краіне смяротнае пакаранне, калі за гэта прагаласуе парламент.

Па некаторых дадзеных, на мітынг у Стамбуле пад назвай «Дэмакратыя і пакутнікі», які быў арганізаваны ў знак пратэсту супраць распачатай у ліпені спробы дзяржаўнага перавароту, сабралася больш за мільён чалавек.

Гэтую акцыю называюць кульмінацыяй серыі шматтысячных дэманстрацый у падтрымку Эрдагана, якія праходзілі па ўсёй Турцыі апошнія тры тыдні.

Фота Reuters.

Фота Reuters.

15 ліпеня ў ходзе няўдалай спробы ваеннага перавароту ў Турцыі загінула больш за 270 чалавек. Каля 18 тысяч чалавек пасля былі затрыманыя ўладамі ці арыштаваныя па гэтай справе.

Дзясяткі тысяч дзяржаўных служачых былі звольненыя са сваіх пастоў. Прэзідэнт Эрдаган пачаў маштабныя чысткі ў армейскіх радах.

Дзеянні турэцкіх уладаў пасля перавароту падвергліся рэзкай крытыцы з боку апазіцыі і заходніх краін.

Важную ролю ў падаўленні перавароту адыгралі шараговыя грамадзяне Турцыі, якія па закліку прэзідэнта выйшлі на вуліцы, каб супрацьстаяць мяцежнікам.

Эрдаган абвінавачвае ў арганізацыі путчу свайго былога паплечніка Фетхулу Гюлена, які жыве ў добраахвотным выгнанні ў ЗША, узначальвае рух «Хізмет», а таксама кіруе сеткай адукацыйных устаноў па ўсім свеце.

У апошнія некалькі гадоў паплечнікі Гюлена на яго радзіме падвяргаюцца пераследу з боку ўладаў.

Сам Гюлен катэгарычна абвяргае сваю датычнасьць да спробы перавароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?