Паводле яе слоў, адзін з пацярпелых памёр у бальніцы Судака. «Такім чынам, на дадзены момант загінулі сем чалавек, сярод іх ёсць адно дзіця», — заявіла Геўчук.

Геўчук таксама паведаміла, што сярод пацярпелых ёсць пяцёра дзяцей. «Трое з Валгаграда, адзін з Кіева, яшчэ пра дваіх пакуль невядома», — цытуе яе ТАСС.

Раней у Следчым камітэце заявілі пра шэсць загінулых і 13 пацярпелых.

Па дадзеных турыстаў і карыстальнікаў сацсетак, траса Феадосія — Судак у раёне, дзе адбылося ДТЗ, мае шмат небяспечных і складаных участкаў з крытымі паваротамі і абрывамі, на некаторых участках бачнасць істотна абмежаваная, што з'яўляецца прычынай частых аварый, піша Meduza.

11 жніўня пасажырскі аўтобус, у якім знаходзіліся па меншай меры 19 пасажыраў, сарваўся з абрыву на трасе Алушта-Феадосія і зваліўся з вышыні каля 50 метраў. 

Следчы камітэт распачаў справу аб «аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць больш двух чалавек».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0