Андрэй Говараў не быў у сваім родным Севастопалі ўжо тры гады. Горад анексаваны Расіяй, разам з усім Крымам, а Говараў не мяняў грамадзянства і выступае за Украіну.

У паўфінале 50-метроўкі вольным стылем Говараў прыйшоў другім. Яго абагнаў толькі Энтані Эрвін з ЗША, прычым з мінімальным разрывам.

Фінал адбудзецца ў суботу 13 жніўня.

Акрамя Говарава, за Украіну выступае яшчэ адна крымчанка — Ганна Рызатдзінава ў мастацкай гімнастыцы.

Агулам па стане на 11 жніўня нашы паўднёвыя суседзі заваявавалі два срэбныя і адзін бронзавы медаль. Срэбра здабылі Алег Вярняеў у спартовай гімнастыцы (мнагабор'е) і Сяргей Куліш у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. А бронзу павязе дахаты шаблістка Вольга Харлан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?