Аляксандр Лукашэнка даручыў аднавіць сістэму райаграсэрвісаў ва ўсіх раёнах краіны. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння ў час наведвання ААТ «Маларыцкая райаграпрамтэхніка».

president.gov.by

president.gov.by

«Ні ў якім разе нельга разбурыць тую інфраструктуру, якая калісьці была створана. Мы іх павінны адрадзіць ва ўсіх раёнах. Трэба пашыраць сферу паслуг. І калі ў вас будзе нармальны кошт і вы якасна зробіце, то да вас прыйдзе і прыватнік», — сказаў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такія арганізацыі арыентаваны не толькі на сельгаспрадпрыемствы, але і на ўвесь раён у цэлым, у тым ліку фермераў, асобных грамадзян. «Гэта ў старшыні райвыканкама павінна быць магутная прылада кіравання», — сказаў кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра ролю райаграсервіса. Ён таксама нагадаў, што раней даручаў узнавіць у раёнах будаўнічыя перасоўныя механізаваныя калоны, каб максімальна задзейнічаць іх патэнцыял у сферы будаўнічых паслуг.

Падчас наведвання ААТ «Маларыцкая райаграпрамтэхніка» Аляксандр Лукашэнка выказаў немалую долю крытыкі з нагоды вонкавага выгляду і начыння вытворчых памяшканняў.

Прыбыўшы на прадпрыемства, кіраўнік дзяржавы выявіў шмат у чым безгаспадарчы падыход да справы. «Да 1 студзеня тут павінен быць наведзены парадак!» — даручыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0