Па словах выканаўцы, яго не выпусцілі з аэрапорта ў Вільні, нягледзячы на наяўнасць дзеючай шэнгенскай візы. «Я ў Літве ў аэрапорце Вільні. Нягледзячы на маю шэнгенскую візу, для якой у шэнгенскай зоне па правілах ЕС няма межаў, мяне не выпускаюць з аэрапорта (…)» — напісаў Газманаў у сваім Instagram. 

Служба аховы дзяржаўнай мяжы паведаміла, што Газманава не ўпусцілі з аэрапорта на тэрыторыю Літвы, бо ён уключаны ў спіс непажаданых асоб. Па словах супрацоўнікаў службы, шэнгенская віза ў пашпарце спевака была выдадзена Італіяй.

Служба аховы краю выканала стандартную ў такіх выпадках працэдуру — расійскаму выканаўцу ўручылі складзеную на месцы адмову ў дазволе на знаходжанне ў краіне. Газманаву было дазволена пераначаваць у гатэлі, які размешчаны на тэрыторыі аэрапорта. У чацвер спявак вылеціць у Маскву.

Персонай нон грата ў Літве 62-гадовы спявак ледзь не стаў пасля скандальнага выступу ў Крамлёўскім палацы: на канцэрце ў гонар Дня Канстытуцыі Алег Газманаў выканаў свой стары хіт «Зроблены ў СССР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?