Па словах Сарокі, якія здзівілі вядучага — журналіста Леанарда Свідаўскога, «ёсць раёны, дзе дагэтуль чакаюць украінскую армію… Лічаць, што яна нешта добрае прынясе на гэтую землю».

Сарока лічыць, што «альбо Украіна будзе разбураная, альбо Данбас, на жаль, будзе ваяваць яшчэ вельмі доўга».

«Есць вёскі, дзе адна вуліца ўкраінская, іншая — рэспубліканская, дзе ўдовам многіх апалчэнцаў проста нельга хадзіць па ўкраінскіх вуліцах. Бо з іх смяюцца, кажуць: «Ну што, даваяваліся?», — распавядае прапагандыстка.

Трэба «ўзмацняць працу праваахоўных органаў з такімі людзьмі», кажа Ганна Сарока.

«Ідзе мітынг [за «ЛНР»], на мітынгу 10 чалавек, пенсіянераў… А ўсе астатнія праходзяць міма, яшчэ і ўсміхаюцца», — прыводзіць яна прыклад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?