Пяць гадоў таму, 7 верасня 2011 года, каля аэрапорта Туношна разбіўся самалёт з хакейным клубам «Лакаматыў» (Яраслаўль), што ляцеў у Мінск на матч чэмпіянату КХЛ.

champoinat.ru

champoinat.ru

Загінулі 44 чалавекі: гульцы, трэнеры, персанал, экіпаж. Сярод загінулых былі трое беларусаў: гульцы Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер Мікалай Крываносаў.

У авіякатастрофе выжыў толькі адзін чалавек — бортправаднік Аляксандр Сізоў.

Сёння ў чэмпіянаце КХЛ не будзе праводзіцца матчаў. Гэты дзень афіцыйна прысвечаны памяці «Лакаматыва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0