ria.ru

ria.ru

У пятніцу, 9 верасня ў Казахстане пройдзе пашыранае пасяджэнне ўрада краіны, па выніках якога прэм'ер-міністр рэспублікі Карым Масімаў пакіне сваю пасаду. Пра гэта паведаміла ria.ru крыніца ва ўрадзе Казахстана.

«На пятніцу прызначанае пашыранае пасяджэнне ўрада, якое пройдзе з удзелам кіраўніка дзяржавы. Чакаецца, што па яго выніках прэм'ер-міністр Карым Масімаў пакіне сваю пасаду», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Масімаў узначальваў урад Казахстана з 2007 па 2012 год. Наступныя два гады ён працаваў кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Казахстана і зноў стаў прэм'ер-міністрам ў красавіку 2014 года.

Гэтую пасаду Масімаў захаваў і пасля правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў Казахстане 26 красавіка 2015 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?