Getty Images

Getty Images

Па словах дыктара, выпрабаванне праводзілася на палігоне на поўначы краіны, і ў яго ходзе ўзарвалі самую магутную боегалоўку у гісторыі ядзернай праграмы. Тэлеканал адзначае, што кіраўніцтва Паўночнай Карэі ўжо накіравала навукоўцам, якiя займалiся распрацоўкай бомбы, афіцыйныя віншаванні.

Інфармацыю аб тэсце бомбы пацвердзілі Японія і Паўднёвая Карэя.

Да такой высновы яны прыйшлі, вывучыўшы сейсмічную актыўнасць на паўвостраве. Сеул таксама сцвярджае, што магутнасць выпрабаванага зараду на шэсць кілатонаў меншая, чым у бомбы, скінутай ЗША на Хірасіму [там магутнасць зараду была ад 13 да 18 кілатонаў].

У ААН паведамілі, што сочаць за развіццём падзей. Паўднёвакарэйскія СМІ са спасылкай на крыніцы сцвярджаюць, што ўжо ў пятніцу ўвечары Рада бяспекі ААН правядзе экстраннае пасяджэнне па факце ядзерных выпрабаванняў.

Раней стала вядома, што ў КНДР зафіксавалі землятрус магнітудай 5,3. Яго эпіцэнтр размяшчаўся ў раёне палігона Пангіры, створанага ўладамі КНДР для выпрабаванні ядзернай зброі.

Раней КНДР абвяшчала пра выпрабаванні ядзернай і вадароднай зброі, што нязменна выклікала жорсткую рэакцыю з боку міжнароднай супольнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?