15min.lt

15min.lt

У сераду раніцай раптоўна памёр літоўскі філосаф, публіцыст, культуролаг, былы еўрапарламентар Леанідас Донскіс. Гэтую вестку пацвердзілі яго блізкія і сябры.

Мяркуюць, што ў Донскіса ў аэрапорце здарыўся сардэчны прыступ. Паведамляецца, што ў 5:30 ён паваліўся ў аэрапорце. Дактары хуткай дапамогі спрабавалі рэанімаваць яго, але беспаспяхова.

Донскіс нарадзіўся 13 жніўня 1962 года ў Клайпедзе. У 1985 годзе скончыў літоўскую філалогію і тэатральную педагогіку педфакультэта Літоўскай кансерваторыі. У 1987 годзе — аддзяленне філасофіі філфака Віленскага ўніверсітэта. 11 снежня 1990 абараніў дысертацыю на тэму «Крызіс культуры і яго філасофская рэфлексія (гістарычна-метадалагічны аналіз гісторыкасафічных канцэпцый O.Шпэнглера, А.Тойнбі і Люіса Мамфарда)», кандыдат філасофскіх навук (ВУ). У 1999 г. у Хельсінкскім універсітэце абараніў дысертацыю, стаў доктарам сацыяльных навук.

«Літва страціла выбітнага гуманітарыя, які актыўна адстойваў у сваёй акадэмічнай і грамадскай дзейнасці ідэі свабоды і чалавечай годнасці. Прафесар Л.Донскіс быў цвёрдым прыкладам еўрапейскіх каштоўнасцяў і заходняга вобразу думкі не толькі для маладога пакалення, але і для ўсіх жыхароў Літвы», - гаворыцца ў спачуванні прэзідэнта Д.Грыбаўскайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?