AP

AP

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан падчас другіх тэледэбатаў з кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам абвінаваціла Расію ў спробах «знішчыць Алепа».

Яна таксама заклікала «расследаваць ваенныя злачынствы Расіі і сірыйскага рэжыму», падкрэсліўшы, што будзе супрацьстаяць прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну на пасадзе прэзідэнта. Яна дадала, што выступае за стварэнне беспалётнай зоны, а таксама паказала на неабходнасць «ціснуць на Расію» і працаваць з «партнёрамі на зямлі»

Па словах Клінтан, Расія «паставіла ўсё» на Сірыю і хоча бачыць Дональда Трампа ЗША прэзідэнтам. У сувязі з гэтым, паводле яе слоў, Крэмль спрабуе паўплываць на выбары ў Злучаных Штатах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?