sk.gov.by

sk.gov.by

Прычынай забойства з бензапілой у ГЦ «Еўропа» ў Мінску стала агіда да чалавецтва. У праваахоўных органах распавялі новыя падрабязнасці ў справе жорсткага нападу на людзей у гандлёвым цэнтры.

Па дадзеных папярэдняга расследавання, малады чалавек у 2014 годзе праходзіў лячэнне ў псіханеўралагічным дыспансеры. Акрамя таго, як удакладнілі ў праваахоўных органах, ён раней не быў судзімы, рос у забяспечанай сям'і, якую, зрэшты, складана назваць шчаслівай — бацька пражывае ў Мінску асобна, маці і сястра - за мяжой. Гэта значыць яго выхаваннем, па сутнасці, ніхто не займаўся.

«Рашэнне аб здзяйсненні масавага забойства з асаблівай жорсткасцю затрыманы прыняў даўно. У кастрычніку гэтага года меў намер здзейсніць аналагічнае дзеянне па месцы вучобы, аднак не давёў свой намер да канца па не залежных ад яго прычынах, — распавялі ў праваахоўных органах. - Сваю віну малады чалавек прызнаў. Матывам злачынства, паводле яго слоў, паслужыла расчараванне ў самім сабе, агіда да чалавецтва, дэпрэсіўны настрой».

Сваёй мэтай нападнік ставіў забойства як мага большай колькасці людзей і жадаў сам быць забітым пры затрыманні. У праваахоўных органах таксама падкрэслілі, што да палітызаваных або экстрэмісцкіх груповак нападнік не належыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?