Паліцыя Масквы пацвердзіла інфармацыю пра напад на непаўнагадовую дачку Фёдара Емяльяненкі і завядзенні крымінальнай справы ў сувязі са здарэннем.

«Па выніках праведзенай праверкі інфармацыі аб збіцці непаўналетняй у цэнтры Масквы аддзелам дазнання УМУС Расіі па раёне Замаскварэчча заведзена крымінальная справа па артыкуле 116 КК РФ [«збіццё»]».

12 кастрычніка журналістка газеты «Московский комсомолец» і сябра Грамадскай назіральнай камісіі Масквы Ева Меркачова паведаміла, што ў канцы мінулага тыдня на 16-гадовую дачку Фёдара Емяльяненкі напалі, калі яна вярталася дадому са школы. Дзяўчыну шпіталізавалі ў НДІ неадкладнай дзіцячай хірургіі і траўматалогіі з дыягназам «удар грудной клеткі і брушной поласці». У НДІ газеце «Советский спорт» паведамілі, што да іх паступіла пацыентка Марыя Емяльяненка 1999 года нараджэння.

Па словах Меркачовай, у сувязі з нападам была заведзена крымінальная справа па артыкуле «збіццё». У паліцыі гэтую інфармацыю не пацвердзілі, паведаміўшы, што праводзяць праверку ў сувязі з паведамленнямі пра напад.

***

Фёдар Емяльяненка — знакаміты баец, кіраўнік расійскага Саюза MMA (змяшаных адзінаборстваў). У пачатку кастрычніка ён раскрытыкаваў турнір па MMA ў Грозным, у якім прынялі ўдзел дзеці (у тым ліку сыны кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава), заўважыўшы, што непаўналетнія, згодна з правіламі MMA, не павінны спаборнічаць без ахоўнай экіпіроўкі, а дзеці да 12 гадоў наогул не дапускаюцца на турніры.

У адказ прыхільнікі і набліжаныя Кадырава пачалі публікаваць у сацсетках абразлівыя запісы пра яго. Пасля кіраўнік Чачні запатрабаваў ад іх выдаліць гэтыя допісы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0