Нацыянальны банк не чакае шокаў для беларускага рубля да канца года, заявіў журналістам старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр на 13-м міжнародным форуме па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях «БанкІТ», што адкрыўся 19 кастрычніка ў Мінску.

Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

«Нейкіх тэндэнцый, якія б негатыўна ўздзейнічалі на плацежны баланс краіны, цяпер няма. Таму мы не чакаем да канца года якіх-небудзь шокаў, якія паўплывалі б на дынаміку абменнага курсу беларускага рубля», — сказаў Калаўр.

Паводле яго слоў, Нацыянальны банк і банкаўская супольнасць у цэлым імкнуцца прагназаваць магчымыя рызыкі. «Калі мы з урадам пралічвалі сітуацыю да канца гэтага года, мы безумоўна ўсе гэтыя рызыкі ўлічвалі — і перамоўны працэс па расійскім газе, і перамовы з міжнароднымі арганізацыямі. Таму тое, што мы разам з урадам прагназавалі да канца гэтага года і на наступны год, — гэта сфармаванае ўжо з улікам тых рызык, якія могуць матэрыялізавацца», — адзначыў кіраўнік Нацбанка.

Калаур падкрэсліў, што такі сцэнарны падыход з улікам магчымых рызык дазваляе атрымліваць вынік «без шокаў і ўзрушэнняў».

За дзевяць месяцаў 2016 года афіцыйны курс долара ЗША павялічыўся на 3,74% (з 1,8569 да 1,9264 рубля), пры гэтым у студзені—лютым рост склаў 15,69% (да 2,1482)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?