У Цэнтральнай вайсковай акрузе распрацавалі палявую форму для вайсковых святароў.

Форма, распавёў начальнік аддзялення па працы з вернікамі вайскоўцамі ЦВА Ігар Агафонаў, была прадстаўлена ў рамках з'езда вайсковага духавенства.

«Гэта звычайная форма вайскоўца, якая адрозніваецца нашыўкамі і эмблемамі: на месцы, дзе павінны знаходзіцца пятліцы з родам войскаў, размешчаны праваслаўны крыж, а там, дзе павінна быць напісана прозвішча і ініцыялы вайскоўца, вышыты царкоўны сан і імя», - паведаміў ён.

Яшчэ адным абавязковым атрыбутам ваеннага святара з'яўляецца крыж на шыі па-над формай, дадаў ён.

Пакуль форма для святароў распрацавана толькі ў ЦВА, падкрэсліў Агафонаў, выказаўшы надзею на тое, што ў далейшым і іншыя вайсковыя акругі будуць карыстацца гэтым варыянтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?