ДТЗ адбылося сёння, 16 лістапада, на адной з цэнтральных вуліц горада.

Каля 10:00 каля СШ №7 кіроўца аўтамабіля наехаў на 14-гадовую берасцейку, якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. З месца аварыі кіроўца ўцёк.

Пацярпелая школьніца шпіталізаваная ў абласную дзіцячую бальніцу.

Супрацоўнікі ДАІ праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Праваахоўнікі звяртаюцца да сведак гэтага ДТЗ з просьбай аказаць дапамогу ў пошуку аўтамабіля і кіроўцы. Пра дэталі просяць паведамляць па нумарах (Брэст): (8 0162) 41 20 61, 41 16 35, 41 44 44 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0