Абраны прэзідэнтам ЗША бізнесмен Дональд Трамп абверг у сераду паведамленне CBS News пра тое, што ён намагаецца забяспечыць сваім дзецям доступ да сакрэтнай інфармацыі.

«Я не імкнуся забяспечыць доступ да «звышсакрэтнай інфармацыі» для сваіх дзяцей. Гэта тыповая несапраўдная навіна», — напісаў Трамп у сваім фэйсбуку ў сераду прыкладна ў 16:00 па мінскім часе. 

Дзеці Трампа — дачка Іванка, сыны Эрык і Дональд — былі важнымі ўдзельнікамі і распрацоўшчыкамі выбарчай кампаніі свайго бацькі, а таксама сталі часткай каманды, якая займаецца прыёмам спраў ад дзейнай прэзідэнцкай адміністрацыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?