Такая санкцыя ўжытая ЛКТРВ, паколькі парушэнні фіксуюцца ўжо ў трэці раз за гэты год.

Рашэнне ўступае ў сілу ў панядзелак і будзе дзейнічаць да 21 лютага.

Апошняе парушэнне камісія зафіксавала ў перадачы «Паядынак. Праграма Уладзіміра Салаўёва», якая выйшла 6 кастрычніка.

ЛКТРВ цытуе заяву Уладзіміра Жырыноўскага ў гэтай праграме:

«Наш адказ — супакоіць тых, хто плануе напад на нашу краіну. Такія планы ёсць, пісьмовыя, падпісаныя, з пячаткамі, і вусна агучаныя ўсімі прэзідэнтамі ЗША. Асабіста я не прэзідэнт нашай краіны, але я кажу, што вы, ну не вы (асабіста — BNS), а калі ў Румыніі будзе сістэма супрацьракетнай абароны ўстаноўлена, то і ад Румыніі нічога не застанецца. І ў Чэхіі, і ў Польшчы, і ў Прыбалтыцы, калі амерыканскія танкі падыдуць да нашых межаў, назад яны нікуды не рушаць. Згараць з экіпажамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0