Сусветная кампанія Google выпусціла новы дадатак PhotoScan. З дапамогай яго ўладальнікі смартфонаў змогуць адсканаваць і апрацаваць старыя фатаграфіі, надрукаваныя на паперы. У функцыянал дадатка ўваходзіць не толькі аблічбоўка фота, але і магчымасць адрэстаўраваць іх.

Распрацоўшчыкі распавялі, што практычна ў кожнага чалавека ёсць старыя фатаграфіі, на аблічбоўку якіх папросту няма часу. Фотасканер ад Google дапаможа зрабіць гэта хутка, якасна і цалкам бясплатна.

PhotoScan самастойна выраўнівае малюнак, прыбірае блікі, падбірае правільнае асвятленне. Падчас рэдагавання можна прымяніць розныя фільтры, падабраць патрэбныя колер, адценне, цень. Зробленыя здымкі можна захаваць у Google Foto і падзяліцца імі з сябрамі. Скарыстацца навінкай можна не толькі са смартфонаў на базах Android і iOS, але і з персанальных камп'ютараў і ноўтбукаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?