Адзінаццатая партыя матчу за тытул чэмпіёна свету па шахматах, які праходзіць у Нью-Ёрку, скончылася нічыёй, паведамляецца на сайце Chess Base.

aftenposten.no

aftenposten.no

Расіянін Сяргей Каракін і нарвежац Магнус Карлсэн пагадзіліся на нічыю на 34-м ходзе. Сустрэча доўжылася 3 гадзіны 20 хвілін.

Такім чынам, лік у матчы пасля адзінаццатай партыі — 5,5:5,5.

Усяго шахматысты правядуць паміж сабой 12 партый з кантролем часу 100 хвілін на 40 хадоў, а затым 50 хвілін на 20 хадоў і 15 хвілін да канца партыі з даданнем 30 секунд на кожны ход пачынаючы з першага. Калі пасля 12 партый будзе зафіксавана нічыя, Карлсэн і Каракін згуляюць тайм-брэйк, ён павінен адбыцца 30 лістапада.

***

Першыя сем матчаў за званне чэмпіёна свету, што праходзіць у Нью-Ёрку, завяршыліся ўнічыю, у восьмай Каракін перамог, у дзявятай была зафіксавана нічыя, а ў 10-й перамог Карлсэн.

Карлсэн стаў дзеючым чэмпіёнам свету ў 2013 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?