Забастоўка пілотаў авіякампаніі Lufthansa працягнецца 29 і 30 лістапада. У першы дзень страйкаваць будуць толькі пілоты кароткіх рэйсаў, а потым да акцыі далучацца і іх калегі з рэйсаў на далёкія адлегласці.

Пра гэта ў нядзелю, 27 лістапада, паведаміў прафсаюз пілотаў Cockpit. Па словах яго прадстаўніка, перамовы з кіраўніцтвам кампаніі 27 лістапада не прынеслі вынікаў, таму супрацоўнікі вырашылі працягнуць страйк. Яна закране «ўсе адпаведныя рэйсы, якія вылятаюць з Германіі ў гэтыя дні», папярэдзіў прафсаюз.

Першы этап забастоўкі прайшоў з 23 па 26 лістапада. Тысячы рэйсаў былі адменены, каля 350 000 пасажыраў не змаглі скарыстацца сваімі квіткамі. Рэйсы авіякампаній Germanwings, Eurowings, Air Dolomiti, Austrian Airlines, SWISS і Brussels Airlines, якія належаць групе кампаній Lufthansa, ажыццяўляюцца без зменаў.

Прафсаюз патрабуе павышэння заробку 5400 пілотам на 3,7 працэнта ў год, у тым ліку дадатковыя выплаты за чатыры гады. Апошняй прапановай кампаніі Lufthansa было павышэнне заробку на 4,4 працэнта цягам двух гадоў і аднаразовая выплата 1,8 месячнага заробку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0