Суддзя, які раней прыняў пастанову аб пачатку пераліку галасоў у штаце Мічыган, што ініцыявала экс-кандыдат у прэзідэнты ЗША ад партыі «зялёных» Джыл Стайн, адмяніў сваё рашэнне і прыпыніў працэс, перадае Associated Press.

Паведамляецца, што федэральны апеляцыйны суд адмяніў вынесены раней вердыкт, бо Стайн, на думку суддзі, не можа праводзіць пералік праз занадта малую падтрымку выбаршчыкаў на праведзеных выбарах.

Раней у штаце Мічыган суд пастанавіў пачаць ручны пералік галасоў выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?