Снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 14 снежня, паведамілі БелТА ў Гідрамета.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег, раніцай і днём па захадзе - мокры снег, магчымы слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4—10 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях — мінус 11-15, удзень чакаецца ад 5 градусаў марозу па ўсходзе да 2 градусаў цяпла па захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0